Вазочнік узяў крэдыт у банку і набыў гэтаму банку мабільны пандус


Аляксандр Аўдзевіч цэлы год прасіў «МТБанк», кліентам якога ён з’яўляецца, усталяваць пандус на ўваходзе ў адно з аддзяленняў банку ў Лідзе. Не дачакаўся. І зрабіў гэта сам.

28 жніўня вазочнік апублікаваў на сваім «Facebookʼу» відэа ўстаноўкі пандуса.

Пандус Аляксандр набыў на грошы, якія ён узяў у крэдыт у «МТБанк».

На наступны дзень «МТБанк» парасіў прабачэння і «прапанаваў зрабіць штосьці разам», напісаў Аўдзевіч у «Facebookʼу».

Аляксандру Аўдзевічу 31 год. З юнацтва ён захапляўся экстрымам, а ў 2011 годзе трапіў у аварыю на матацыкле. Пасля трагічнай падзеі ён стаў інвалідам-вазочнікам.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў