Вастрыня канфлікту Беларусі з РФ знізілася, але праблемы не вырашаюцца


У публічнай сферы істотна знізілася вастрыня канфлікту Беларусі з Расеяй, але пры гэтым ніводнае з пытанняў двухбаковага парадку пакуль не знаходзіць рашэнне. Такія высновы агучваюцца ў сёмым выпуску «Менскага барометра», у якім аналізуецца вонкавая палітыка Беларусі і стан бяспекі ў студзені і лютым 2019 года.

Яго прэзентацыя была праведзена экспертнай ініцыятывай «Менскі дыялог», паведамляе thinktanks.by.

Як адзначаецца ў барометры, у стасунках Беларусі з Еўразвязам павышаецца інтэнсіўнасць кантактаў на высокім палітычным узроўні, расце аб’ём супрацоўніцтва з еўрапейскімі фінансавымі інстытутамі. Але ўсё гэта па-ранейшаму не трансфармуюцца ў прагрэс па палітычна істотных пагадненнях.

На кітайскім вектары працягваецца планавая рэалізацыя двухбаковых праектаў; таваразварот расце, аднак адмоўнае сальда не змяншаецца.

На амерыканскім напрамку Менск ліквідуе апошнія фармальныя перашкоды для аднаўлення паўнавартасных дыпламатычных стасункаў.

Беларускія кампаніі ўмацоўваюць свае пазіцыі на ўкраінскім рынку. Але хуткія прэзідэнцкія выбары ва Украіне накладваюць негатыўны адбітак на дачыненні паміж дзвюма краінамі.

Сітуацыя ў рэгіянальнай бяспецы працягвае развівацца ў напрамку павольнай, але ўстойлівай мілітарызацыі. У бліжэйшай будучыні верагодны рост вайсковай прысутнасці і разгортвання новых вайсковых абʼектаў і ўзбраення ў рэгіёне.

Hавiны
З языком і без. Самыя гарачыя пацалункі палітыкаў
2018.07.06 14:05

СК, belsat.eu

Стужка навінаў