Вашынгтон пачаў працэдуру выхаду з САЗ


Злучаныя Штаты Амерыкі распачалі працэдуру выхаду з Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ). Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апавясціў пра гэта Генеральнага сакратара ААН Антонью Гутэрыша, піша DW.com.

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп абвінаваціў САЗ у тым, што арганізацыя падтрымала КНР у справе дэзынфармацыі вакол каронавіруса. У выніку распачалася пандэмія, таму, на думку Трампа, адказнасць за гэта перакладаецца і на САЗ.

Злучаныя Штаты афіцыйна спыняць сяброўства ў САЗ з 6 ліпеня 2021 года. Але такую захаду ў ЗША падтрымалі не ўсе. Праціўнікі Трампа лічаць, што такім чынам прэзідэнт спрабуе адцягнуць увагу ад уласных памылак у барацьбе з пандэміяй. Цяпер, паводле ўніверсітэту Джонса Хопкінса, у ЗША больш за тры мільёны інфікаваных.

Агульны аб’ём бюджэту САЗ складае 4,8 мільярды долараў. ЗША цягам 2020 і 2021 гадоў павінныя былі ўнесці 553 мільёны долараў.

Hавiны
У свеце пачынаецца другая хваля COVID-19. Беларусь яшчэ не выйшла з першай?
2020.06.24 15:49

СК belsat.eu

Стужка навінаў