Вартаўніца школы заявіла пра фальсіфікацыі на выбарах


Вартаўніца менскай СШ № 204 Святлана Фамінская пра завышаныя афіцыйныя вынікі яўкі падчас датэрміновага галасавання.

На відэа вартаўніца, у абавязкі якой уваходзіць апытанне наведнікаў аб мэце іх візіту ў школу, распавяла пра шматкроць завышаныя вынікі яўкі.

Паводле падлікаў Святланы Фамінскай, 4 жніўня для галасавання ў школу прыйшлі 32 чалавекі, участковая ж камісія заявіла аб 131 тых, хто прагаласаваў.

Падчас дзяжурства 8 жніўня вартаўніца налічыла 57 чалавек, якія заявілі пра свой візіт на ўчастак, але афіцыйна паведамляецца пра 252 выбарцаў.

Hавiны
У Беларусі ўжо прагаласавалі 41,7 % выбарнікаў
2020.08.09 10:46

ЦВК апублікавала справаздачу па колькасці выбарнікаў, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі падчас датэрміновага галасавання. Цягам 4-8 жніўня свае галасы аддалі ўжо 41,7 % тых, хто мае права голасу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў