Варшава: пратэст каля амбасады Беларусі супраць палітычных рэпрэсій


Opublikowany przez Biełsat po polsku Niedziela, 21 czerwca 2020

Пад амбасадай Беларусі па вул. Вяртніча ў Варшаве сабралося каля за 1000 чалавек, якія ўтварылі жывы ланцуг у некалькі сотняў метраў.

Бел-чырвона-белыя гістарычныя сцягі Беларусі лунаюць над галавой пратэстуючых. Яны трымаюць у руках транспаранты на польскай і беларускай мовах.

Варшава: пратэст каля амбасады Беларусі

Каля 1000 чалавек прыйшлі сёння пад беларускую амбасаду ў Варшаве, каб выказаць салідарнасць з ахвярамі палітычных рэпрэсій. Глядзіце, як гэта было!

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 21 czerwca 2020

Побач па дарозе ездзіць аўтобус з надпісам 3 %. Апаненты Лукашэнкі далі яму мянушку «Саша 3%» пасля таго, як ён атрымаў такі ўзровень падтрымкі на адным з інтэрнэт-апытанняў.

Надпісы на расцяжках «Не мой прэзідэнт», «Надакучыў гэты псіхо3%».
Фота: Belsat.eu

20-гадовы Іван з Менску прыехаў у Польшчу каб зарабіць сабе на хлеб:

– Я тут, бо не магу знайсці працу ў сваім горадзе. Мне надакучыла тое, што за 26 гадоў не было ніякіх зменаў. Што я не маю права выказваць свайго меркавання, хоць гэта зусім не так. У Беларусі мы не павінны баяцца, таму што ўлада выкарыстоўвае наш страх. Пакуль мы баімся, нічога не зменіцца, – дадае ён.

Андрэй з Менску, прадстаўляючы сябе як напалову паляк, напалову беларус, пакінуў Беларусь, бо не меў магчымасці ажыццявіць свае мары:

– Я паехаў у Польшчу, бо ў Беларусі ў мяне не было шанцаў рэалізаваць свае амбіцыі. Але калі ўдасца вярнуцца на маю радзіму, вольную краіну, я зраблю гэта з задавальненнем.

Фота: Belsat.eu

Ён падкрэсліў, што спадзяецца, што ЕЗ будзе больш актыўна рэагаваць на тое, што робіць Лукашэнка.

– Не мой прэзідэнт, – дадае ён

Фота: Belsat.eu

Арганізатарка пікету Стася Гліннік не звязана ні з адной арганізацыяй, і, як яна падкрэсліла, гэта была стыхійная кампанія, людзей склікалі ў сацыяльных сетках:

– Я бачу розніцу, вялікую розніцу паміж Беларуссю і рэальнай дэмакратыяй. Паведамленні пра маніфестацыю ў гарадской адміністрацыі заняло 10 хвілінаў, а праз паўгадзіны інфармацыя пра яе ўжо была ў інфармацыйным бюлетэні. У Беларусі пра любую вулічную акцыю трэба паведаміць мясцовым уладам за некалькі тыдняў і атрымаць яшчэ дазвол. Больш за тое, арганізатары павінны аплаціць паліцыю, службы хуткай дапамогі і службы ўборкі, выдаткі на ахову.

Фота: Belsat.eu

Арганізатарка падзякавала паліцыі за разуменне, бо абвешчаная дэманстрацыя на 150 чалавек, дазволеная законам ва ўмовах эпідэміі, паводле яе, сабрала каля тысячы ўдзельнікаў.

Праз гадзіну арганізатары папрасілі людзей разысціся.

ЯБ/ВЯ belsat.eu

Стужка навінаў