Вар’яцтва і левітацыя ў Пхёнгчхангу. Самыя шалёныя фота з фігурнага катання


Найлепшыя спартоўцы планеты перамагаюць законы гравітацыі, а калі не атрымліваецца – то дзеляцца сваймі непадробнымі эмоцыямі. Не прапусціце гэтай падборкі фота!

Выступае Хавіер Фэрнандэс, супермен з Іспаніі – краіны, дзе агулам фігурыстаў не больш за тры дзясяткі. І, пагадзіцеся, выступае някепска!
А гэта гарачая пара – таксама з цёплай краіны. Іхных твараў не відаць, але ведайце, што гэта Валентына Маркей і Ондржэй Гатарэк з Італіі
Таксама яны
Спартоўцы з Чэхіі Анна Душкава і Марцін Бідар. Анна акурат дэманструе свой метад перамагчы гравітацыю!
Гэта падобна на элемент з вольнай барацьбы, але не. Екацярына Баброва пяшчотна абдымае свайго партнёра Дзмітрыя Салаўёва. Ну і таксама трошку левіціруе. Гэта дуэт з Расеі
Мэган Дугэмэл і Эрык Рэдфард. Нічаму не здзіўляйцеся, магчыма, у Канадзе гэтак прынята
Аліна Загітава з Расеі ўзнялася над катком не менш як на 1,5 метры. Прызямленне было мяккае
…у адрозненне ад амерыканкі Брэдзі Тэнэл. Але сапраўдны спартовы характар відаць не з узлётаў, а з таго, як профі ізноў падымаецца
А гэтая пара настолькі захопленая ўласным танцам, што, падобна, забылася на публіку. Кейтлін Ўівэр і Эндру Пажэ з Канады
А публіка глядзіць і не хавае эмоцый! У тым ліку фігурыстка Каоры Сакамота з Японіі
Галоўнае – не заблытацца на высокай хуткасці ў нагах партнёра ці партнёркі! Аліса Агафонава і Альпэр Учар з Турцыі
А што, калі спалучыць фігурнае катанне і… бокс? Міша Ге з Узбекістану паспрабаваў. Гавораць, скончылася накдаўнам

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў