Вандалы сапсавалі стрыт-арт на Кастрычніцкай


Графіці стварылі падчас фестывалю Vulica Brasil, над якімі, між іншага, працавалі вядомыя бразільскія мастакі Os Gemeos і Finok Finok.

Сцяна са стрыт-артам, які размалявалі невядомыя, знаходзіцца з адваротнага боку вуліцы Кастрычніцкай у Менску. Пра гэта паведаміла адна з каардынатараў імпрэзы Караліна Палякова на сваёй старонцы ў Facebook.

«Мы шукаем любую інфармацыю пра тое, хто быў на сцяне мінулай ноччу і каму было цікава сапсаваць тое, над чым мы працавалі тыднямі. За інфармацыю пра тых, хто скраў лесвіцу, сарваў банер Vulica Brasil і пакросіў усю сцяну, уключаючы кавалкі Os Gemeos і Finok Finok, мы гатовыя даць узнагароду», – напісала дзяўчына.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў