Валідатары ў сталічным транспарце не будуць адключацца пасля закрыцця дзвярэй


Пра гэта дырэктар прадпрыемства «Столичный транспорт и связь» Валер Шкуратаў паведаміў агенцтву minsknews.by. Раней планавалася, што валідатары і электронныя кампосцеры будуць блакавацца амаль адразу пасля ад’езду грамадскага транспарту ад прыпынку.

Ініцыятарам блакавання, паводле Валера Шкуратава, быў падрадчык. Але дзяржпрадпрыемства не пагадзілася на такое новаўвядзенне.

У размове з minsknews.by прадстаўнік прадпрыемства таксама прызнаў, што сістэма аплаты за праезд банкаўскімі карткамі працуе не надта добра.

«На жаль, практычна штодня паступаюць скаргі на тое, што з карткі пры аплаце адной паездкі грошы спісваюцца за некалькі. Пакуль гэта не будзе выпраўлена, ужываць тэхналогію нельга. Сама ідэя добрая, але яе выкананне трэба ўдасканальваць», – сказаў Валер Шкуратаў.

Hавiны
У інтэрнэце заклікаюць кіраўніцтва «Менсктранс» сысці ў адстаўку
2020.02.04 12:24

Раней намеснік гендырэктара «Менсктрансу» Віктар Тозік заявіў у размове з «Tut.by», што сістэма блакавання валідатараў паўстае, каб пасажыры не стаялі каля дзвярэй ды не чакалі кантралёра, каб закампаставаць талон.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў