Валерый Цапкала: «Я буду змагацца за кожны подпіс»


Экс-кіраўнік ПВТ плануе абскарджваць вырашэнне камісіяў, якія забракавалі подпісы за яго.

Патэнцыйны кандыдат на прэзідэнцтва Валерый Цапкала напісаў у сваім Twitter, што ён не намераны здавацца і будзе змагацца за кожны подпіс. Ён паабяцаў заўтра апублікаваць інструкцыю па абскарджанні рашэнняў.

Сёння, 30 чэрвеня, ЦВК абвясціў, што Валерый Цапкала не набраў неабходную колькасць подпісаў, каб стаць кандыдатам на прэзідэнцтва. Камісія зацвердзіла толькі 75 тысячаў са 160 тысячаў подпісаў.

Больш за 100 тысячаў дакладных подпісаў, паводле звестак ЦВК, сабралі Аляксандр Лукашэнка, Віктар Бабарыка, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чэрачэнь, Андрэй Дзмітрыеў і Ганна Канапацкая.

Два кандыдаты – Сяргей Чэрачэнь і Ганна Канапацкая – паведамлялі, што яны здалі меней подпісаў, чым у выніку праверыў ЦВК.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў