Валерый Цапкала: «Нашая задача – прыбраць гэтую ўладу»


Экс-старшыня ПВТ заклікае стварыць Камітэт народнага адзінства, у які мусяць увайсці былыя палітыкі, дзеячы навукі і культуры, спартоўцы.

Валерый Цапкала ў звароце заявіў, што нядопуск яго, а таксама Віктара Бабарыкі, быў даволі чаканы.

«Так улады адзін крокам вырабілі трох рэйтынгавых кандыдатаў, якія сумарна маюць 90 % падтрымання. Зразумела, што так зрабіў Лукашэнка. Ягоныя 3 % рэйтынгу, не дазваляюць ягоным ведам і згубленаму за 26 гадоў досведу, перамагчы нас у сумленнай канкурэнтнай барацьбе».

Цапкала адзначыў, што рашэнне Вярхоўнага суда не было для ягонай каманды нечаканасцю. Для яго відавочна, што ў Беларусі ўсе галіны ўлады належаць аднаму чалавеку, які робіць усё магчымае, каб застацца пры ўладзе. Нават хоць народ і не хоча яго бачыць.

Камітэт народнага адзінства

Праз аб’яднанне трох штабоў каманды Цапкалы хоча паказаць, што нават хатняя гаспадыня, чалавек без палітычнага досведу, у бягучых гістарычных умовах здольная перамагчы Лукашэнку.

«Я перакананы, што створаны народны кансэнсус – мы не хочам бачыць капрызнага кіраўніка. Мы хочам бачыць Беларусь іншай краінай, свабоднай і дэмакратычнай, дзе людзі не будуць баяцца выказваць свой пункт гледжання. Дзе людзі будуць спакойна і без страху хадзіць па вуліцах, стаяць у чэргах, здолеюць варта зарабляць».

Шчыра кажучы
Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала патлумачылі, чаму яны супраць байкоту. Спецвыданне «Шчыра кажучы»
2020.07.21 22:20

Валерый Цапкала стварае камітэт народнага адзінства, як супрацьпастаўленне аднаасобнай уладзе ў краіне. Каго туды запросяць?

  • палітыкаў, якія былі выкінутыя з палітычнай арэны
  • дзеячаў культуры, навукі і мастацтва, якім не ўсё роўна на лёс і гісторыю Беларусі
  • спартоўцаў, якія разам з народам

«Улада без арыенціраў і каштоўнасцяў пераўтвараецца ва ўбогую, мярзотную, брыдкую ўладу. Нашая задача – прыбраць яе. Прыбраць тых, хто разглядае беларускі народ як крыніцу дабрабыту, каб яму і ягонай сямʼі было як жыць. Я думаю, што з гэтым трэба заканчваць. Прыйшоў час пераменаў. Давайце мы выкарыстаем гэтую ўнікальную магчымасць, каб зрабіць нашую Беларусь свабоднай, дэмакратычнай, цывілізаванаю краінаю», — кажа палітык.

Валерыя Цапкалу 14 ліпеня ЦВК не зарэгістраваў як кандыдата на прэзідэнта. Пазней ягоны штаб, разам з камандаю Віктара Бабарыкі і Святланай Ціханоўсай, абʼядналіся, каб разам здабыць перамогу.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў