Валерый Цапкала магчыма захварэў на каронавірус


Зараз палітык знаходзіцца на самаізаляцыі. Аб гэтым «Белсату» паведаміў прэс-сакратар ягонага штабу Аляксей Урбан.

Валерый Цапкала ўжо другі тыдзень знаходзіцца на самаізаляцыі з-за падазрэння на COVID-19.

Валерый Цапкала падаў дакументы на рэгістрацыю ў ЦВК.
Фота: скрын belsat.eu

«У яго з’явіліся пэўныя сімптомы COVID-19. Аднак зараз ён добра сябе пачувае», – сказаў «Белсату» прэс-сакратар штабу Аляксей Урбан.

Імаверная хвароба не ўплывае на працу Валерыя. Зараз ён актыўна праводзіць сустрэчы праз Zoom. А на асабістых сустрэчах яго прадстаўляе жонка Вераніка Цапкала.

Вераніка Цапкала.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Паводле прадстаўніка штабу, менавіта з-за самаізаляцыі Валерыя, яна прысутнічала на абʼяднанні альтэрнатыўных кандыдатаў і прэс-канферэнцыі.

Аб’ектыў
Жаночая кааліцыя: прыйсці на выбары і правесці новыя пасля 9 жніўня
2020.07.17 23:19

Як доўга будзе цягнуцца самаізаляцыя палітыка пакуль што невядома. Аляксей Урбан зазначыў, што Валерый магчыма нават не рабіў тэст на каронавірусную інфекцыю.

Абноўлена
Бабарыку і Цапкалу знялі з выбараў
2020.07.14 11:17

Нагадаем, што 14 ліпеня ЦВК не зарэгістравала Валерыя Цапкалу кандыдатам на прэзідэнцтва, бо ён нібыта не набраў неабходныя 100 тысячаў подпісаў. Камісія забракавала больш за палову з пададзеных подпісаў. Таксама былі знойдзеныя памылкі ў дэкларацыі аб даходах ягонай жонкі Веранікі.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў