15-цігадовая Яніна Шыленок распавяла выданню «Вечерний Бобруйск» пра няпростае жыццё з даўжэзнымі валасамі.
«Пачынаеш мыць галаву – лічы, увесь дзень прапаў», – гаворыць Яніна і прызнаецца, што ёй проста шкада марнаваць столькі часу на прыгажосць.
Валасы яна мые прыкладна раз на 2-3 тыдні.
Метровая каса асабліва замінала Яніне ў дзяцінстве.
«Я ўвесь час на іх садзілася і было не вельмі прыемна. Да таго ж, валасы раслі хутчэй за мяне і былі нават ніжэй калена», – узгадвае дзяўчына.
Цяпер у 15-гадовай дзяўчыны зʼявіліся іншыя праблемы – на яе валасы ўсё часцей і часцей звяртаюць увагу хлопцы.
«Некаторыя могуць проста доўга на мяне глядзець, іншыя хочуць дакрануцца да валасоў, але не многія вырашаюцца. Мяркуюць, што я ведзьма, бо ў мяне вочы зялёныя».
ЮВ, belsat.eu, паводле bobruisk.ru