Валанцёры запусцілі сайт ByCovid19 для дапамогі медыкам


Валанцёрскай кампанія #ByCovid19 запусціла сайт, дзе будуць збіраць дапамогу беларускім медыкам, якія змагаюцца з каронавірусам.

Скрыншот з сайту bycovid19.com

Прадстаўнікі медычных установаў могуць пакінуць на сайце кампаніі #ByCovid19 заяўку на тую ці іншую дапамогу. Пасля гэтага з аўтарам заяўкі звяжуцца валанцёры, каб удакладніць дэталі.

На сайце таксама ёсць інфармацыя пра тое, як можна дапамагчы медыкам і як далучыцца да валанцёрскай кампаніі.

Hавiны
Дабрачыннасць супраць COVID-19: хто і на што збірае грошы?
2020.03.25 19:05

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў