Валанцёра штаба Бабарыкі Халатрана вызвалілі, але пасля зноў затрымалі


Лявон Халатран.
Фота: belsat.eu

Затрыманага валанцёра каманды былога кіраўніка «Белгазпрамбанку» вызвалілі і зноў затрымалі, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Валанцёра штаба экс-прэтэндэнта на прэзідэнцкі пост Віктара Бабарыкі Лявона Халатряна, затрыманага 11 жніўня па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў, сёння ў 13.30 вызвалілі з ІЧУ на Акрэсціна, аднак ужо больш за 4 гадзіны ўтрымліваюць ва Ўпраўленні Следчага камітэту па Менску без тлумачэння прычын.

Адваката да Лявона не дапускаюць. Кіраўнік следчай групы не адказвае на званкі.

Адразу пасля падпісання пастановы аб вызваленні следчы прапанаваў Лявону праехаць у УСК па Менску, каб забраць асабістыя рэчы і атрымаць накіраванне на судова-медыцынскую экспертызу. Сваякі асабіста бачылі, як яго даставілі ў будынак.

«Магчыма, з Лявонам праводзяцца следчыя дзеянні ў адсутнасці абаронцаў і іх інфармавання аб гэтым. Магчыма, праводзяць гутарку, якую не афармляюць працэсуальнымі дакументамі. Пэўна сказаць пра прычыны такога працяглага (каля 4 гадзін) знаходжання ў УСК у гэты момант не ўяўляецца магчымым. Сам Лявон паведамляў, што мае намер накіравацца ў экспертную ўстанову для зняцця пабояў сёння да канца працоўнага тыдня», – адзначыў Уладзімір Пыльчанка, адвакат Лявона.

Hавiны
У Менску затрымалі актывіста штабу Бабарыкі
2020.08.12 16:13

Сілавікі схапілі Лявона Халатрана, калі той накіроўваўся на працу. Вядома, што яго затрымалі ў межах крымінальнай справы. Але сілавікі не паведамляюць пра акалічнасці.

Інтэрв’ю
Брутальна затрымалі актывіста штабу Віктара Бабарыкі Юрыя Васкрасенскага. Абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў
2020.08.13 23:36

МГ belsat.eu

Стужка навінаў