Вакульчык: У Беларусі затрымалі тэрарыста з выбухоўкай, які планаваў замах у Еўропе


Пра затрыманне 8 тэрарыстаў сёлета старшыня КДБ распавёў падчас сустрэчы з журналістамі пасля выступу ў парламенце.

Паводле яго, летась затрымалі 17 асобаў, у 2015-ым годзе – 21.

«Гэта асобы, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці, знаходзіліся ў міжнародным вышуку. Якія былі ў Сірыі. Адзін прыехаў з Нямеччыны. Сёлета быў сумесна з органамі МУС затрыманы адзін, які меў выбуховае прыстасаванне, рыхтаваўся да тэрарыстычнага акту ў Еўропе».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў