Вакульчык пра справу экс-намесніка кіраўніка Савета бяспекі Уцюрына


Кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык пракаментаваў справа з арыштам былога намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэя Уцюрына. Па словах кіраўніка КДБ, неўзабаве будзе прызначаны суд па гэтай справе.

Андрэй Уцюрын. Фота – vsr.mil.by

«Я думаю, восенню, недзе ў кастрычніку-лістападзе», – цытуе tut.by словы Валерыя Вакульчыка.

Пры гэтым кіраўнік КДБ распавёў, што па гэтай справа вядзецца расследаванне не толькі ў дачыненні да аднаго намеснік кіраўніка Савета бяспекі.

«Ён не адзін. Там каля 10 чалавек. Пасля яго яшчэ затрымлівалі», – дадаў старшыня КДБ.

Меркаванні
Арыштаваны намеснік сакратара Савету бяспекі. Якую цуру згатуюць публіцы гэтым разам?
2019.04.30 16:40

Пра затрыманне намесніка Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Андрэя Уцюрына паведаміў у сваім «Telegram’е» блогер NEXTA яшчэ 29 красавіка сёлета.

«Афіцыйная прычына затрымання – хабар у асабліва буйным памеры ($ 150 000). А неафіцыйная – нельга так сябраваць з высокапастаўленымі чыноўнікамі Расейскай Федэрацыі, калі адносіны з ёй не самыя лепшыя», – пісаў тады NEXTA.

Hавiны
$ 150 000 хабару – неафіцыйная версія затрымання экс-кіраўніка службы бяспекі Лукашэнкі
2019.04.29 18:17

Пазней у КДБ растлумачылі, што Уцюрын быў затрыманы падчас атрымання $ 148 600 ад «прадстаўніка расейскай камерцыйнай структуры «Г» за садзейнічанне ў прасоўванні яе інтарэсаў у Рэспубліцы Беларусь».

Hавiны
Амбасада Расеі занепакоілася затрыманнем у Беларусі расейца К
2019.05.04 20:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў