Вакцына БЦЖ можа дапамагчы запаволіць распаўсюд каронавіруса

Аўстралійскія навукоўцы ладзяць паскоранае шырокамаштабнае тэставанне на людзях, каб высветліць, ці можа вакцына, якая выкарыстоўваецца дзесяцігоддзямі для перадухілення сухотаў, абараніць работнікаў аховы здароўя ад COVID-19. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне newsGP.

Паводле даследнікаў з Дзіцячага даследчага інстытуту Мэрдака ў Мэльбурне, выпрабаванне вакцыны БЦЖ будзе праводзіцца з удзелам 4000 медычных працаўнікоў у больніцах ва ўсёй Аўстраліі, каб вызначыць, ці можа яна зменшыць сімптомы COVID-19.

Даследнікі адзначаюць, што вакцына не толькі дапамагае змагацца з сухотамі, але і «павышае «перадавы» імунітэт чалавека, навучаючы яго рэагаваць на мікробы з большай інтэнсіўнасцю». У прыватнасці, падчас тэставання плануецца знізіць распаўсюджанасць і цяжар сімптомаў COVID-19 у медыкаў.

Аналагічныя выпрабаванні праводзяцца ў некалькіх іншых краінах, у тым ліку ў Нідэрландах, Нямеччыне і Вялікай Брытаніі.

У Маскве амаль 40 % пацыентаў на штучнай вентыляцыі лёгкіх маладзейшыя 40 гадоў

Даследнікі мяркуюць, што, палепшыўшы імунітэт людзей, атрымаецца выйграць час для распрацоўкі спецыфічнай вакцыны супраць каронавіруса.

Прышчэпка БЦЖ – дзейсны спосаб зберагчы людзей ад сухотаў, а ў выпадку заражэння – значна знізіць рызыку ўскладненняў. У Беларусі, калі няма супрацьпаказанняў, дзеці вакцынуюцца ёю на 3-5 содні пасля нараджэння, каб імунітэт супраць захворвання сфармаваўся як мага раней.

МГ belsat.eu

Hавiны