Вакол Грушаўскага скверу будуюць плот: дрэвы да канца знішчаць?


Увечары 21 студзеня ў Менску Грушаўскі сквер пачалі акружаць плотам. Мясцовыя актывісты выклікалі міліцыю.

Грушаўскі сквер.
Фота: Ксенія Тарасевіч / Belsat.eu

Менчукі працягваюць змагацца за сквер, што месціцца ў мікрараёне Грушаўка. Літаральна ўчора быў апублікаваны відэазварот да Лукашэнкі з просьбай не вырубаць апошнія дрэвы ў амаль цэнтры сталіцы. А ўжо ўвечары 21 студзеня ў раёне з’явіліся рабочыя і пачалі ставіць плот вакол скверу.

Грушаўскі сквер.
Фота: Ксенія Тарасевіч / Belsat.eu

Як паведамілі мясцовыя жыхары, ставіць плот пачалі прыкладна а 18:00. Мясцовыя актывісты выклікалі міліцыю.

Грушаўскі сквер.
Фота: Ксенія Тарасевіч / Belsat.eu

Праваахоўнікі прыехалі і забралі ў пастарунак актывістаў – каб тыя там напісалі заяву. А 20:00 будаўнічыя працы ў скверы скончыліся. У міліцыі мясцовыя жыхары напісалі заяву на праверку дакументаў у будаўнікоў. Паводле актывістаў, міліцыянты былі ветлівыя.

Hавiны
«Ніхто іншы праблему вырашыць не можа». Жыхары Грушаўкі звярнуліся да Лукашэнкі
2020.01.21 09:55

ВЯ, фота Ксенія Тарасевіч Belsat.eu

Стужка навінаў