«Вакханалія пачалася». Па дарозе ў Хатынь затрымалі актывістаў


22 сакавіка падчас штогадовага ўшанавання ахвяраў акупацыйных рэжымаў дарогаю ў Хатынь затрымалі прадстаўнікоў Руху салідарнасці «Разам». Пра гэта ў каментары belsat.eu распавёў сябра сейму Руху Вячаслаў Сіўчык.

Увага. Прашу рэпост! АРЫШТЫ!Затрыманая машына на выедзе з Менску. 22 сакавіка 1943 года была знічшана вёска Хатынь. З…

Opublikowany przez Viačasłaŭ Siŭčyka Piątek, 22 marca 2019

Як адзначыў Вячаслаў Сіўчык, з 2007 года рухаўцы штогод 22 сакавіка ў гадавіну знішчэння ў 1943 годзе паліцэйскімі вёскі Хатынь, каб ускласці кветкі, запаліць знічкі і ўшанаваць памяць забітых. Таксама яны наведваюць вёску Вялікая Губа за сем кіламетраў ад Хатыні, у знішчэнні якой, паводле суразмоўцы, удзельнічалі як нацысты, гэтак і савецкія партызаны. На зваротнай дарозе прадстаўнікі Руху ўшаноўваюць памяць Кастуся Каліноўскага, які быў забіты расейскімі ўладамі таксама 22 сакавіка, але ўжо 1864 года.

«Звычайна гэтую акцыю суправаджаюць ціхары, але ж ніколі нікога не затрымлівалі. Сёння пры выездзе з Менску машына, дзе былі чатыры актывісты Руху салідарнасці «Разам» – айцец Вікенцій (Кавалькоў), намеснік старшыні Руху, Надзея Батура, Сяржук Мацкойць і Віталь Лухвіч – была прыпынена экіпажам ДАІ, які адмыслова чакаў гэтую машыну. Мусіць, тэлефоны праслухоўваліся», – распавёў суразмоўца.

Вячаслаў Сіўчык адзначыў, што супрацоўнікі ДАІ на падставе таго, што машына нібыта знаходзіцца ў згоне, забаранілі пасажырам выходзіць з яе, а потым завезлі іх у Савецкі РАУС Менску.

Hавiны
У Менску брутальна затрыманы Зміцер Паліенка
2019.03.20 11:44

На дадзены момант Надзею Батуру, Сержука Мацкойця і айца Вікенція адпусцілі. Машына яшчэ нібыта чакае экспертызу. «Гэта іх старая звычка марнаваць казённыя грошы. І заяўляць, што быццам машына скрадзеная, калі адбываецца нейкая акцыя», – адзначыў актывіст.

Прычыны затрымання Вячаслаў Сіўчык звязвае з тым, што а 15:00 міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей разам з замежнымі дыпламатамі мусіў ускладаць кветкі ў Хатыні.

«Як сказаў Лукашэнка, у іх ужо пачалася «перадвыбарчая вакханалія», – заявіў суразмоўца.

Hавiны
Лукашэнка: Беларусь чакае «палітычная вакханалія» мінімум на паўтара года
2018.11.13 19:09

 

На яго думку, неўзабаве пасля сканчэння афіцыйнага мерапрыемства затрыманую машыну могуць вярнуць без правядзення экспертызы.

Паводле інфармацыі Менскага аблвыканкаму, у Хатыні 22 сакавіка аб 11:00 адбыўся «Дзень памяці», прымеркаваны да 76-й гадавіны трагедыі вёскі Хатынь. У імпрэзе ўзялі ўдзел аўтары мемарыяльных комплексаў, сведкі хатынскай трагедыі, прадстаўнікі Менаблвыканкаму, абласнога савету дэпутатаў, Лагойскага райвыканкаму і іншыя. У межах «Дня памяці» прайшоў Рэквіем аб загінулых, падчас якога навучэнцы Менскага каледжа мастацтваў і Аколаўскай сярэдняй школы Лагойскага раёну выступілі з творчымі нумарамі. Завяршыла мітынг Хвіліна маўчання.

 

МГ belsat.eu

Стужка навінаў