Вакаліст Neuro Dubel Юрый Навумаў шпіталізаваны, яго параніў невядомы


Юрый Навумаў быў шпіталізаваны 18 чэрвеня з трыма нажавымі раненнямі ў жывот.

Першым пра здарэнне паведаміла «Еўрарадыё».

Паводле інфармацыі выдання, Навумаву зрабілі некалькі аперацый, пагрозы жыццю на дадзены момант няма.

Пазней відэа з Юрыем у шпіталі апублікавала на сваёй старонцы ў Facebook Алена Кулінковіч. Паводле яе, з рэанімацыі Юрыя перавялі ў звычайную палату. Па факце нападу распачата следства.

Юрый Навумаў, вядомы фанатам гурта пад мянушкаю «Паскуда», адзін з вакалістаў Neuro Dubel. 28 чэрвеня яму споўніцца 47 гадоў. У Neuro Dubel ён прыйшоў у 1991 годзе. Пасля смерці лідара гурта Аляксандра Кулінковіча Юрый стаў адзіным фронтменам Neuro Dubel і «Велосипедистов».

23 чэрвеня Neuro Dubel мае выступіць на фестывалі «Купальскае кола».

На мінулым тыдні паведамлялася, што ў коме знаходзіцца гітарыст «Ляпіса Трубяцкога» Руслан Уладыка. Музыка адкрыў вочы, але ягоны стан застаецца цяжкім

КА belsat.eu

Стужка навінаў