Вайсковы верталёт выпадкова стрэліў па жылым доме ў Расеі


У Расеі вайсковы верталёт зрабіў стрэл за межы аэрадрому ў Чыце. Пра гэта паведамляе ТАСС.

У прэс-службе Усходняй вайсковай акругі выданню паведамілі, што 14 сакавіка на аэрадроме Чаромушкі ў Чыце пры абслугоўванні 23-міліметровай авіяцыйнай гарматы верталёта Мі-8 на зямлі, выпадкова адбыўся стрэл за межы аэрадрому.

Адзначаецца, што пацярпелых няма.

Па факце здарэння праводзіцца праверка. Вырашаецца пытанне кампенсацыі шкоды.

Раней Telegram-канал «112» паведаміў, што ў выніку была пашкоджаная ашалёўка балкона жылога дому і шкленне балкона на другім паверсе.

Hавiны
Расейскія вайскоўцы, якія выпадкова запусцілі ракету ў Крыме, заплацяць $ 486 тыс.
2019.11.26 11:00

Нагадаем, што 1 кастрычніка 2017 года тэхнікі расейскай авіячасткі ў акупаваным Крыме з дапамогай комплексу «Ака» правяралі тэхнічны стан авіяцыйных кіраваных сродкаў паражэння, у тым ліку дзвюх ракет Х-29ТД. Парушыўшы рэгламент работ, вайскоўцы не праверылі спраўнасць чэкавых механізмаў адной ракеты. У выніку пры падачы току авіяцыйная ракета класа «паветра-паверхня» адправілася ў палёт.

Абышлося без выбуху і ахвяраў. Ракета знесла вароты і частку сцяны ангару, знішчыўшы па шляху розную апаратуру і яшчэ адну Х-29ТД.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў