Вайскоўца, які самавольна пакінуў частку ў Печах, знайшлі і затрымалі


Радавы Аляксандр Неўмяржыцкі, які самавольна пакінуў вайсковую частку 19 сакавіка сёлета, быў выяўлены і затрыманы ў пасёлку Дарожны Смалявіцкага раёна прадстаўнікамі Барысаўскай вайсковай камендатуры.

Неўмяржыцкі Аляксандр

Пра гэта паведамляе Мінабароны.

Аляксандр Неўмяржыцкі паўтары тыдні таму самавольна сыйшоў з вайсковай часткі ў Печах і знік.

Паводле папярэдніх звестак самавольнае пакіданне часткі не было звязана з якімі-небудзь супрацьпраўнымі дзеяннямі ў дачыненні да гэтага вайскоўца.

Прававая ацэнка правапарушэння будзе дадзена ў межах расследавання крымінальнай справы, заведзенай камандзірам вайсковай часткі 22 сакавіка паводле артыкулу 445 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Самавольнае пакіданне часткі).

Hавiны
«Шукалі з сабакамі і звярталіся да варажбіткі»: з Печаў уцёк 18-гадовы жаўнер
2019.03.26 10:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў