Інцыдэнт здарыўся на трасе Актобе-Шымкет на захадзе Казахстану. На відэа, якое знялі дальнабошчыкі, чуваць каментар відавочца: «мужыкі заблудзіліся».
Вайсковы верталёт прызямліўся на аўтамабільнай трасе. З яго выбег мужчына і пра штосьці пачаў пытаць кіроўцу фуры, а пазней вярнуўся назад. Пасля кароткай размовы верталёт узлятае.
Паводле міністэрства абароны Казахстану, экіпаж верталёту «Мі-8МТ» выконваў вучэбна-баявую задачу і «адпрацоўваў пытанні аднаўлення візуальнай арыенціроўкі метадам апытання».