Вайскоўцы-навабранцы прымаюць прысягу. ВІДЭА


12 снежня клятву на вернасць Беларусі прынялі каля 8 тысяч вайскоўцаў, якіх прызвалі на тэрміновую службу і службу ў рэзерве.

Прыняцце вайсковай прысягі лічыцца адным з найважнейшых і ўрачыстых рытуалаў ва Узброеных Сілах. Нягледзячы на каронавірус Міністэрства абароны дазволіла прысутнасць сваякоў і блізкіх, але заклікала выконваць меры перасцярогі.

Цырымонію прысягі транслявалі онлайн.

Па колькасці асобаў узброеныя сілы Беларусі застаюцца без зменаў на працягу многіх гадоў, у войску занятыя каля 65 000 чалавек, з іх каля 45 000 вайскоўцаў.

AA belsat.eu

Стужка навінаў