Вайскоўцы ў Парыжы ўзялі пад ахову школы, метро і амбасады


Жаўнеры з аўтаматамі патрулююць вуліцы Парыжу ды ахоўваюць месцы, у якіх могуць адбыцца чарговыя напады. У французскай сталіцы і ваколіцах дзяжураць каля 6 тысячаў жаўнераў.

Аб’ектымі, дзе патрэбная дадатковая ахова, вызначаныя таксама рэдакцыі СМІ, сінагогі і габрэйскія школы. Гэтак пачатковую і сярэднюю габрэйскую школы на поўначы гораду ахоўваюць чацвёра жаўнераў з аўтаматамі 24 гадзіны на содні.

Дырэктар школы, Пол Фітосі мяркуе, што пасля тэракту – гэта неабходнасць: «гэта дае нам упэўненасць і пачуццё бяспекі. Думаю, што праз самую прысутнасць узброеных жаўнераў, тэрарыстам не прыйдзе ў галаву нападаць на нас».

«Бацькі радыя нас бачыць, як выкладчыкі і дырэктар школы, – гаворыць жаўнер Антоні, які дзяжурыць ля школы. – Таксама нам радыя і дзеці. Першыя дні пасля тэракту быў заўважаны страх: бацькі баяліся новых нападаў тэрарыстаў. Але мы тут і я б нікому не раіў з кепскімі намерамі набліжацца да школы».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў