Ваеннаслужачы Гарадзенскага гарнізону скончыў жыццё самагубствам


На Гарадзеншчыне ў лесе знойдзена цела вайскоўца, які пятага верасня пакінуў вайсковую частку Гарадзенскага гарнізону. Следчы камітэт і камісія Мінабароны праводзяць праверку.

Ваеннаслужачы 1991 году нараджэння праслужыў 16 месяцаў у адной з вайсковых частак Гарадзенскага гарнізону, паведамляе interfax. Некалькі дзён таму ён пакінуў частку і знаходзўся ў вышуку. Яго цела было знойдзена 8 верасня каля 18 гадзіны. Знойдзена і перадсмяротная запіска, паведамляе мінабароны.

«Па выніках папярэдніх следчых дзеянняў, прычына смерці мае выключна асабісты характар», – праінфармавалі ў ведамстве.

Па факце смерці праводзіцца праверка.

Мінабароны выказвае спачуванні родным вайскоўца і гатова аказаць усю неабходную дапамогу.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў