Вада з трох ГЭС затапіла частку Албаніі


Затоплена каля тысячы гектараў зямлі.

Мясцовыя ўлады прынялі рашэнне аб скідзе залішняй вады з трох гідраэлектрастанцыі, размешчаных у паўночна-заходняй частцы Албаніі. У выніку каля тысячы гектараў зямлі было затоплена.

Мноства населеных пунктаў адрэзаныя ад вонкавага свету, часткова разбураны масты і дарогі. Да таго ж навадненню надае моцы веснавая паводка. У бліжэйшыя дні метэаролагі прагназуюць у Албаніі моцныя дажджы.

Ліквідаваць наступствы катаклізму прыбылі аварыйна-выратавальныя службы. Паводле панядзелкавай заявы міністра абароны Албаніі, сітуацыя застаецца «вельмі складанай».

ДД

Стужка навінаў