Ва ўрадзе распавялі, паводле якіх крытэраў ацэняць сваю эфектыўнасць у 2019 годзе


Апублікаваная пастанова савету міністраў Беларусі, у якой зацверджаны ключавыя паказнікі эфектыўнасці працы ўраду, Нацыянальнага банку, а таксама мясцовых органаў улады на 2019 год.

Сярод ключавых паказнікаў, якіх мусіць дасягнуць урад у 2019 годзе:

– рост валавога ўнутранага прадукту на 4%,

– рост прадукцыйнасці працы на 3,8%,

– рост тавараў і паслугаў на 5,4%,

– прыцягненне наўпроставых замежных інвестыцыяў на ўзроўні $ 1,6 млрд,

– рост рэальных даходаў насельніцтва на 3,4%,

– узровень інфляцыі – не вышэй за 5%.

Сярод задачаў на 2018 год быў рост ВУП на 3,5%, прадукцыйнасці працы – 3,2%, экспарту тавараў і паслугаў – 5,7%, замежныя інвестыцыі на ўзроўні $1,4 млрд, ды інфляцыя не больш за 6%. Канчатковай статыстыкі за 2018 год па гэтых паказніках пакуль няма.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў