Ва ўрадзе распавялі, на колькі вырастуць тарыфы ЖКГ у 2019 годзе


Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў 2019 годзе вырастуць не больш як на $ 5 у эквіваленце. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў.

«У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы мы разлік робім у рамках павелічэння не больш $ 5 па тарыфах. Сёння гэтая праца практычна завершаная, можна з упэўненасцю сказаць, што тарыфы будуць павышаны не больш чым на $ 5», – сказаў Уладзімір Кухараў.

Праект дакументу, які зацвердзіць тарыфы на 2019 год, плануецца падрыхтаваць да сярэдзіны лістапада.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў