Ва Універсітэце Паўночнай Караліны адбылася страляніна, ёсць забітыя


Двое чалавек загінулі, чацвёра атрымалі раненні ў выніку страляніны ў кампусе Універсітэта Паўночнай Караліны ў горадзе Шарлат.

Паводле мясцовых СМІ, падазронага – студэнта ўніверсітэту – затрымалі сілы бяспекі ў раёне кампусу. Як перадае тэлеканал WBTV, страляніна адбылася каля 17:45 па мясцовым часе побач з адміністрацыйным будынкам універсітэту. Сёння ў навучальнай установе быў апошні дзень заняткаў перад выніковымі экзаменамі, якія пачнуцца на наступным тыдні.

У выніку інцыдэнту загінулі двое чалавек. Яшчэ чацвёра атрымалі раненні, прычым двое з іх знаходзяцца зараз у крытычным стане.

ІІ belsat.eu, паводле «Голос Америки»

Стужка навінаў