Ва Украіну не пусцілі папулярную расейскую блогерку Анастасію Івлееву


Ва Украіну не прапусцілі расейскую відэаблогерку Анастасію Івлееву праз тое, што яна незаконна наведвала Крым. Дзяўчына прыляцела ў Кіеў рэйсам з Менску.

«Падчас памежнага кантролю працаўнікі Дзяржпагранслужбы высветлілі, што вандроўніца знаходзілася ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым у 2017 годзе. З яе тлумачэнняў – на паўвыспу яна ездзіла адпачываць і трапіла з тэрыторыі РФ авіяцыйным транспартам. Праз парушэнне законаў Украіны грамадзянцы РФ пастаўлена забарона на ўезд ва Украіну тэрмінам на 3 гады і адмоўлена ў перасячэнні мяжы», – паведамляе МУС Украіны.

В Україну не пропустили російську відеоблогерку Анастасію Івлєєву через незаконне відвідування КримуЖінка прилетіла в…

Opublikowany przez МВС України Wtorek, 5 lutego 2019

  • Украіна не прызнае анексію Крыма і лічыць тэрыторыю часова акупаванай. Паводле ўкраінскіх законаў, прыехаць у Крым магчыма толькі праз Украіну і па спецыяльным дазволе. Пры гэтым патрапіць на паўвыспу з турыстычнай мэтай праз Украіну немагчыма. На гэтай падставе проста не выдадуць спецдазволу, які і дае замежніку права трапіць у Крым.
  • Анастасіі Івлеевай 28 гадоў. Яна папулярны блогер у Instagram – у яе больш за 10 млн. падпісчыкаў. У 2017 годзе жанчына працавала телевядоўцай шоў «Орёл і рэшка. Перазагрузка» для тэлеканалаў «Інтэр» і «Пятніца».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў