Ва Украіне знікла «Савецкае шампанскае»


І з’явілася «Саветаўскае».

Кіеўскі завод шампанскіх вінаў прыняў рашэнне перайменаваць вядомую марку пеністага віна.

«З гэтага часу вядомая ўсім марка носіць назву «Саветаўскае шампанскае». Мы пайшлі на такі крок для таго, каб захаваць адзін з галоўных атрыбутаў навагодняга свята», – кажа ў сваёй заяве прэс-служба прадпрыемства.

Пад дзеянне закону «Пра асуджэнне камуністычнага і нацысцкага таталітарных рэжымаў ва Украіне ды забарону прапаганды іх сімволікі» гандлёвая марка «Савецкае шампанскае» трапіла 21 лістапада, таму на святы на ўкраінскіх сталах стаялі бутэлькі пераважна з новымі этыкеткамі.

«Савецкае шампанскае» – марка пеністага віна, якое выраблялася ў СССР з 1937 года. Пасля распаду Савецкага Саюзу брэнд застаўся жыць у краінах СНД.

Напой вырабляецца рэзервуарным метадам: другасная ферментацыя праводзіцца ў герметычных цыстэрнах, пасля чаго віно разліваецца ў бутэлькі пад ціскам.

У Беларусі чатыры маркі «Савецкага» – брут, сухое, паўсухое і паўсалодкае – выпускае Менскі завод шампанскіх вінаў, які быў адкрыты ў 1978 годзе.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў