Ва Украіне затрымалі імаверных забойцаў Шарамета


Ва Украіне затрымалі Уладзіслава і Ірыну Грышчанкаў, якіх падазраюць у рыхтаванні забойства ў Івана-Франкоўске. Справу былых добраахвотнікаў перадалі следчаму, які расследуе забойства Паўла Шарамета, што адбылося ў 2016 годзе, паведамляе pravda.com.ua.

Уладзіслаў і Ірына Грышчанкі.
Фота: pravda.com.ua

Уладзіслава Грышчанку з пазыўным «Буча» і яго жонку Ірыну з пазыўным «Пума» падазраюць у замаху на забойства і незаконным абыходжанні са зброяй. Паводле следства, сужонкі зрабілі выбухоўку і прымацавалі яе да аўто ахвяры ў горадзе Косаў Івана-Франкоўскай вобласці. Справа мела месца ў 2018 годзе. Прыстасаванне не спрацавала, а пацярпелы заўважыў выбухоўку і паведаміў у паліцыю. Ахвярай павінен быў стаць 61-гадовы Міхаіл Чэкурак, якога цяпер судзяць за напад і рабаванне.

Hавiны
Экс-генпракурор Украіны сцвярджае, што ведае заказчыка забойства Шарамета
2019.07.06 18:23

Справу Грышчанкаў перадалі ў Кіеў і яе вядзе следчы, каторы займаецца забойствам Паўла Шарамета. Вядома, што выбухоўку пад аўто журналіста заклалі дзве асобы – мужчына 168-175 сантыметраў росту з «іспанскай» бародкай і жанчына, якая на 5 сантыметраў ніжэй за мужчыну. Муж і жонка Грышчанкі сапраўды выглядаюць падобнымі на гэтае апісанне.

Паўла Шарамета забілі 20 ліпеня 2016 году ў цэнтры Кіева. У ягоным аўтамабілі на скрыжаванні вуліцаў Івана Франка і Багдана Хмяльніцкага выбухнула самаробная бомба з элементамі супрацьпяхотнай міны. Журналіст памёр за лічаныя хвіліны. Была распачатая крымінальная справа п.5 ч.2 арт.115 КК Украіны (наўмыснае забойства здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх асобаў.

Аб’ектыў
Тры гады мінула, але імя забойцы Паўла Шарамета дагэтуль не вядомае
2019.07.21 00:39

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў