Ва Украіне затрымалі беларускага наркабарона


Украінскія сілавікі па аператыўнай інфармацыі беларускага МУС на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці затрымалі грамадзяніна Беларусі Уладзіміра Юрчанку, які больш за пяць гадоў знаходзіўся ў міжнародным вышуку па лініі Інтэрполу. Пра гэта паведамляе сайт МУС Беларусі.

Як распавёў старэйшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Андрэй Багушэвіч, мужчына быў арганізатарам паставак гераіну ў Беларусі, у тым ліку даволі экстравагантным спосабам – спакаваным у цыбуліны.

Затрыманы ва Украіне Уладзімір Юрчанка ўзначальваў адно з структурных падраздзяленняў транснацыянальнай арганізаванай злачыннай групоўкі, якая займалася пастаўкамі гераіну з Сярэдняй Азіі. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА Чарнігава.

Юрчанка мае дачыненне да гучнай справы аб канфіскацыі буйной партыі гераіну. У верасні 2010 года працаўнікі беларускага наркакантролю затрымалі на аўтадарозе «Берасце-Менск-РФ» аўтамабіль з расейскімі нумарамі. У ім наркакур’ер перавозіў каля 28 кг гераіну. Пры правядзенні агляду аўтамабіля ў бакавых панэлях сядзення міліцыянты знайшлі 187 упаковак гераіну, замаскаваных пад цыбулю. Канфіскаваныя наркотыкі прызначаліся для наступнага транзіту ва Украіну і краіны ЕЗ, а таксама для распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў