Ва Украіне забаранілі слова «інвалід»


Парашэнка падпісаў закон, згодна з якім з заканадаўства выключаць панятак «інвалід» і ўкараняць тэрмін «асоба з інваліднасцю».

Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter.

«Уводзячы ва ўжытак тэрмін «асоба з інваліднасцю», мы перш за ўсё, робім акцэнт на чалавеку, а не на яго інваліднасці», – напісаў Парашэнка.

Раней дэпутаты Вярхоўнай Рады 19 падтрымалі законапраект, згодна з якім, у 44 законах словы «інвалід», «асоба з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі», «інвалід вайны» і «дзіця-інвалід» ва ўсіх склонах і ліках заменяць словамі «асоба з інваліднасцю», «асоба з інваліднасцю з прычыны вайны» і «дзіця з інваліднасцю».

Пасведчання, якія выдаваліся раней людзям з інваліднасцю, застаюцца сапраўднымі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў