Ва Украіне вылучаныя першыя прэтэндэнты на прэзідэнцкія выбары


Тры ўкраінскія партыі ўжо 3 студзеня вылучылі сваіх кандыдатаў на выбарах прэзідэнта Украіны.

Партыя «Самопомич» вылучыла кандыдатам у прэзідэнты мэра Львова Андрэя Садовага, перадае News One. Экс-кіраўнік Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка быў вылучаны кандыдатам ад партыі «Справядлівасць». Свайго кандыдата таксама вылучыла Сацыял-дэмакратычная партыя Украіны. Ім стаў дэпутат Вярхоўнай рады Сяргей Каплін, паведамляецца на сайце палітычнага аб’яднання.

Акрамя таго, Камуністычная партыя Украіны (КПУ) заявіла пра вылучэнне свайго кандыдата Пятра Сіманенка, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна». Пры гэтым дзейнасць партыі была забароненая ў снежні 2015 году. Партыя спрабавала абскардзіць забарону, аднак суд пацвердзіў правамернасць прынятага раней рашэнні.

Паводле Украінскіх нацыянальных навінаў па стане на 3 студзеня дакументы ў Цэнтрвыбаркам Украіны падалі шэсць асобаў. Сярод вылучэнцаў экс-міністр экалогіі Украіны Ігар Шаўчэнка, праваабаронца Уладзімір Ратуш.

Меркаванні
Зяленскі як кандыдат адчаю
2019.01.02 11:00

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў