Ва Украіне развітваюцца з 5-гадовым Кірылам, якога падстрэлілі п'яныя паліцэйскія


Фота – Ганна Рэшэтняк, belsat.eu

З жывымі кветкамі ды жалобнымі вянкамі сваякі, сябры і суседзі сям’і Кірыла Тлявава сабраліся каля іхнага дому апоўдні. Цырымонія развітання ў Пераяславе-Хмяльніцкім Кіеўскай вобласці пачалася з затрыманнем – бабулі хлопчыка стала кепска, ейны стан кантралявалі лекары хуткай дапамогі.

У двор вынеслі маленькую белую труну.

Фота – Ганна Рэшэтняк, belsat.eu

Яе атачылі бліжэйшыя сваякі Кірыла – бацькі і бабуля. Тыя, хто хацеў развітацца з хлопчыкам пайшлі на могілкі. Родныя хлопчкыка ішлі на пачатку працэсіі.

Фота – Ганна Рэшэтняк, belsat.eu

Жалобная працэсія расцягнулася на некалькі вуліц: развітацца з забітым сабралася больш за дзвесце чалавек. Сярод іх выхавальнікі дзіцячага сада, куды хадзіў хлопчык, сябры яго сям’і. Прыйшлі і тыя, хто асабіста не ведаў Кірыла, але хацеў выказаць свае спачуванні сямʼі.

Фота – Ганна Рэшэтняк, belsat.eu

5-гадовы Кірыл Тляваў памёр у шпіталі, не прыходзячы ў прытомнасць увечары ў панядзелак 3 чэрвеня. За яго жыццё змагаліся трое дзён. Лекары ў Пераяславе-Хмяльніцкім і Кіеве зрабілі некалькі аперацый.

Фота – Ганна Рэшэтняк, belsat.eu
Фота – Ганна Рэшэтняк, belsat.eu

Хлопчыка паранілі ў галаву з агнястрэльнай зброі п’яныя паліцыянты 31 мая. Яны стралялі па слоіках і трапілі ў Кірыла. Абодва – былыя супрацоўнікі ДАІ. Уладзіміра Петраўца і Івана Прыходзьку затрымалі. Суд абраў ім захаду стрымання – утрыманне пад вартай на два месяцы без права ўнясення закладу. За забойства дзіцяці паліцыянтам пагражае пажыццёвае зняволенне.

Напярэдадні стала вядома, што Петраўца пасля непраходжання атэстацыі ў 2015 годзе звольнілі, аднак у 2018 суд аднавіў паліцэйскага на пасадзе.

3 чэрвеня каля будынка МУС у Кіеве прайшоў мітынг – сотні актывістаў патрабавалі пакараць вінаватых у смерці дзіцяці. 4 чэрвеня пратэсты з патрабаваннем адстаўкі міністра ўнутраных спраў Арсэна Авакава прайшлі па ўсёй Украіне. У Пераяслаў-Хмяльніцкім актывісты закідалі петардамі ўчастак, дзе працавалі Петравец і Прыходзька.

Станция полиции, где работали вероятные убийцы 5-летнего Кирилла Тлявова. Их коллеги пытались замять дело и утверждали,…

Opublikowany przez Vlada Krasinskiego Wtorek, 4 czerwca 2019

Сёння кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны Сяргей Князеў заявіў, што ведамства правядзе маштабнае правяранне «ўсіх фактаў ганебных паводзінаў супрацоўнікаў па-за службаю».

Hавiны
«З галавы не сыходзіць 5-гадовы Кірыл», – Зяленскі пра забойства хлопчыка паліцыянтамі
2019.06.04 19:21

Ганна Рэшэтняк, belsat.eu

Стужка навінаў