Ва Украіне разбіўся верталёт: загінулі чатыры вайскоўцы


Ва Украіне позна ўвечары 29 траўня падчас вучэбна-трэніровачнага палёту разбіўся вайсковы верталёт Мі-8. Ён упаў каля вёскі Сястрацін у Радзівілаўскім раёне Ровенскай вобласці, паведамілі ў Сухапутных войсках Узброеных сілаў Украіны.

У выніку авіяцыйнай катастрофы загінулі чатыры вайскоўцы: камандзір 16-й асобнай брыгады армейскай авіяцыі сухапутных войскаў палкоўнік Ігар Мазепа, лётчык-штурман старэйшы лейтэнант Уладзіслаў Папенка, бартавы авіятэхнік-інструктар капітан Васіль Раманюк і бартавы авіятэхнік старэйшы лейтэнант Павел Дацюк.

На Данбасе паранены беларускі добраахвотнік

На месцы падзення верталёта працуе камісія. Прычыны авіякатастрофы высвятляюцца.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары