Ва Украіне расейскага вайскоўца асудзілі на 10 год


Расейскага вайскоўца Віктара Агеева ўкраінскі суд прызнаў вінаватым у тэрарызме і прысудзіў да 10 гадоў пазбаўлення волі.

«Сёння расеец Віктар Агееў Новаайдарскім раённым судом Луганскай вобласці прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі. Учора па крымінальнай справе расейца Віктара Агеева скончылася судовае следства і адбыліся судовыя дэбаты», – паведаміў ягоны адвакат.

Паводле слоў адваката, Агеева абвінавацілі ў баявых дзеяннях на баку групоўкі ЛНР, а таксама ў незаконным захоўванні і нашэнні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.

Абаронца настойвае на тым, што 10 гадоў пазбаўлення волі з’яўляюцца «празмерна суворым» пакараннем. Пры гэтым пракурор патрабаваў для Агеева 12 год з канфіскацыяй маёмасці.

Як вядома, затрыманы на Данбасе вайсковец РФ Віктар Агееў пацвердзіў, што быў адпраўлены на ўсход Украіны пасля падпісання кантракта на службу ва Узброеных сілах РФ.

Віктар Агееў быў затрыманы ўкраінскімі вайскоўцамі ў Луганскай вобласці. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА ў Старабельску.

Мінабароны РФ абвяргае інфармацыю аб затрыманні расейскага жаўнера, заяўляючы, што Агееў сапраўды служыў ва ўзброеных сілах РФ, але ў мінулым годзе звольніўся ў запас і на службу па кантракце не залічваўся.

КА, belsat.eu, паводле pravda.ua

Стужка навінаў