Ва Украіне пракаментавалі заяву Лукашэнкі з нагоды «патоку зброі праз мяжу»


Паводле слоў кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіна Пятра Цыгікала, фактаў перамяшчэння зброі праз украінска-беларускую мяжу няма.

Пра гэта паведамляе «Укрінфарм».

«Мы штомесяц абменьваемся справаздачамі з беларусамі. Была і размова першага намесніка ведамства Васіля Сервацюка з першым намеснікам пагранічнага ведамства Беларусі, падчас якога той запэўніў, што ніякіх фактаў адносна перамяшчэння зброі ў іх няма. І затрыманне, якое адбылося ў Гомельскай вобласці на кватэры ў беларуса (затрыманне насамрэч было ў Гомельскай вобласці, але кватэра знаходзіцца ў Гарадзеі Менскай вобласці. – заўв.рэд), дзе знайшлі зброю, ніякага дачынення да мяжы не мае», – сказаў Цыгікал.

З нагоды заявы Лукашэнкі аб павялічэнні колькасці памежнікаў на мяжы з Украінай праз нібыта паток зброі Цыгікал заўважыў, што ён не можа каментаваць палітычныя заявы. Пры гэтым дадаў, што ў яго ёсць інфармацыя аб вялікім грашовым траншы Расеі Беларусі, «і таму, магчыма, гэта паўплывала на палітычныя заявы».

Кіраўнік Дзяржпамежслужбы таксама адзначыў, што і Украіна таксама павялічвае колькасць падраздзяленняў на мяжы, якія ахоўваюць яе ў 20 км, а не ў 100 км, як было раней.

«Тым самым мы нарошчваем шчыльнасць мяжы, каб процідзейнічаць пагрозам, якія існуюць, – нелегальнай міграцыі, кантрабандзе тавараў і наркотыкаў».

Нагадаем, раней беларускі кіраўнік заявіў, што прынята рашэнне аб умацаванні мяжы з Украінай.

«Мы бачым, колькі адтуль ідзе сёння бяды для Беларусі, і ў тым ліку зброі перапраўляецца. Мы павінны закрыць мяжу. Але не для прыстойных людзей, а для бандытаў, для тых, хто вязе зброю», – патлумачыў тады Лукашэнка.

Hавiны
Лукашэнка загадаў закрыць «для бандытаў» мяжу з Украінай
2018.09.24 15:20

КА, belsat.eu

Стужка навінаў