Ва Украіне прайшлі акцыі падтрымання Надзеі Саўчанкі


Амбасаду Расеі ў Кіеве закідалі яйкамі і зялёнкай.

6 сакавіка ў шэрагу ўкраінскіх гарадоў, у тым ліку Кіеве, Харкаве і Адэсе, прайшлі акцыі на знак падтрымання лётчыцы, афіцэра ўкраінскага войска Надзеі Саўчанкі, якая цяпер пад судом у Расеі. Яе вінавацяць у датычнасці да смерці расейскіх тэлежурналістаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”128987″ img_size=”large”][vc_column_text]Падчас акцыі, якая праходзіла ў Кіеве на Паветрафлоцкім праспекце каля амбасады Расеі, будынак дыпламатычнай місіі закідалі яйкамі і зялёнкай. Акрамя таго, невядомы мужчына ў ваеннай форме разбіў некалькі вокнаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”128999″ img_size=”large”][vc_column_text]У кіеўскай паліцыі тэлеканалу «112 Украіна» паведамілі, што затрымліваць мужчыну было не ў іх кампетэнцыі, бо гэта мусіла зрабіць ахова амбасады.

ДД; фота: тэлебачанне «Грамадскае»

Стужка навінаў