Ва Украіне перайменавалі горад Днепрапятроўск


У межах дэкамунізацыі буйны ўкраінскі горад зменіць назву.

Адпаведнае рашэнне 19 траўня падтрымалі 247 з 445 дэпутатаў украінскай Вярхоўнай Рады.

«Перайменаваць горад Днепрапятроўск Днепрапятроўскай вобласці ў горад Днепр (укр. Дніпро)», – гаворыцца ў выніковай пастанове Вярхоўнай Рады.

У Запарожжы ўжо другія содні без перапынку разбіраюць помнік Леніну (ВІДЭА)

У тлумачальнай запісцы паведамляецца, што сваю цяперашнюю назву Днепрапятроўск у 1926 годзе горад атрымаў па назве ракі ды ў гонар партыйнага бальшавіцкага і савецкага дзеяча, кіраўніка рэвалюцыйнага руху ды кіраўніка ЦВК УССР – Грыгорыя Пятроўскага (1878 – 1958), які пасля стаў адным з ініцыятараў арганізацыі Галадамору 1932-1933 гадоў.

Закон аб дэкамунізацыі быў падпісаны прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам 15 траўня 2015 года.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў