Ва Украіне не дазволілі правесці галасаванне на выбарах прэзідэнта Расеі


Ва Украіне сарвалі галасаванне на выбарах расейскага прэзідэнта.

Міністэрства ўнутраных справаў Украіны паведамілі, што грамадзянаў РФ, за выключэнне дыпламатаў, не будуць дапускаць на тэрыторыю расейскіх дыпламатычных установаў для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта Расеі.

Раніцай 18 сакавіка ў будынак амбасады ў Кіеве, дзе абсталяваны выбарчы ўчастак, паліцыя прапусціла толькі супрацоўнікаў дыпмісіі. Акрамя паліцыі, ля будынку дзяжураць актывісты нацыяналістычных рухаў.

Паведамленне МУС Украіны

У Адэсе расейскі кансулат ачапілі пасля паведамленняў аб яго мінаванні.

У Харкаве і Львове ў кансулаты таксама дапускаюць толькі дыпламатычных супрацоўнікаў.

Раней кіраўнік ЦВК Расеі Эла Памфілава прапанавала расейцам, якія жывуць ва Украіне, у дзень выбараў прэзідэнта прыехаць у памежныя раёны і прагаласаваць там.

НМ, belsat.eu, паводле «Украінская праўда», фотаздымак з «Twitter» МУС Украіны

Стужка навінаў