Ва Украіне на месяц працягнулі каранцін і ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі


Прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.
Фота: kmu.gov.ua

Улады Украіны працягнулі каранцін на 30 дзён праз хуткі распаўсюд каронавіруса ў краіне. Таксама ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Рашэнне было прынятае падчас пасяджэння Кабінету міністраў Украіны 25 сакавіка.

«Мы працягваем каранцін і ўводзім надзвычайную сітуацыю на ўсёй тэрыторыі Украіны на 30 дзён тэрмінам да 24 красавіка 2020 года», – паведаміў прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

Каранцін і надзвычайная сітуацыя могуць быць працягнутыя ці скарочаныя ў залежнасці ад сітуацыі.

Кабмін таксама пастанавіў:

належным чынам уладкаваць КПП у зонах надзвычайнай сітуацыі з абавязковым санітарным аглядам грамадзянаў і пропускам толькі пасля медычнага агляду асобаў і дэзынфекцыі транспартных сродкаў.

прыцягнуць да працы на гэтых пунктах працаўнікоў і тэхнічныя сродкі Міністэрства аховы здароўя, паліцыі, Нацыянальнай гвардыі ды іншых службаў;

праводзіць дбайную дэзынфекцыю ўсіх памяшканняў, дарог і тратуараў;

дапамагаць малаабароненым грамадзянам з прыцягненнем сацыяльных службаў і валанцёрскіх арганізацыяў.

Hавiны
Праз каронавірус у Кіеве спыняюць усе пасажырскія перавозкі
2020.03.21 13:32
  • Каранцін ва Украіне праз каронавірус увялі ва ўсіх рэгіёнах 12 сакавіка. Папярэдне планавалася яго скончыць 3 красавіка.
  • Таксама з 18 сакавіка ва ўкраінскіх гарадах пачалі дзейнічаць строгія абмежаванні ў грамадскім транспарце ў сувязі з каранцінам. У Кіеве, Харкаве і Дняпры зачынілі метрапалітэн.
  • Паводле апошніх звестак, ва Украіне зафіксавана 113 выпадкаў заражэння каронавірусам. 4 чалавекі памерлі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў