Ва Украіне беларускіх турыстаў аштрафавалі за георгіеўскую стужку


У Івана-Франкоўскай вобласці суд аштрафаваў за выкарыстанне георгіеўскай стужкі турыстаў з Беларусі, якія прыехалі адпачываць на гарналыжны курорт «Букавель».

Беларускіх турыстаў з забароненай ва Украіне сімволікай спынілі 10 студзеня дэпутат абласной рады Андрэй Марыйчын і ветэраны АТА, а штраф турыстам прызначылі сёння, 11 студзеня.

Паведамляецца, што турыстаў было пяцёра – трое мужчын і дзве жанчыны. Паводле дэпутата, турыстаў папрасілі прыбраць георгіеўскую стужку з аўтамабіля, аднак тыя адмовіліся гэта рабіць. Тады ён зняў нумары з аўтамабіля, каб парушальнікі не паўцякалі, і выклікаў паліцыю і сяброў – ветэранаў АТА.

Ярэмчанскі гарадскі суд аштрафаваў беларусаў на 2550 UAH(каля 180 беларускіх руб).

Publié par Володимир Мандина sur jeudi 11 Janvier 2018

Нагадаем, летась Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла закон аб забароне георгіеўскіх стужак і адміністратыўнай адказнасці за іх выкарыстанне. За дэманстрацыю георгіеўскай стужкі падчас мітынгаў, выкарыстанне гэтай сімволікі на плакатах, налепках, адзенні ці аўтамабілі ва Украіне могуць аштрафаваць на суму ад 850 да 2550 грн. Паўторнае парушэнне можа скончыцца штрафам да 5100 грн ці адміністратыўным арыштам на тэрмін да 15 содняў.

ІІ, belsat.eu, паводле inforesist.org

Глядзі таксама
Каментары