Ва Украіне аштрафавалі галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе


Галоўны трэнер футбольнай рэпрэзентацыі Беларусі Аляксандр Хацкевіч мусіў заплаціць штраф у Кіеве, трапіўшы ў рукі патрульных паліцыянтаў.

Патрульныя паліцыянты заўважылі 20 лістапада на вуліцы Саксаганскага ў Кіеве прыпаркаваны на паласе для грамадскага транспарту чырвоны «Mercedes Coupe».

«Чалавек, які быў у гэтай машыне паведаміў, што кіроўца адышоў і неўзабаве з’явіцца, – паведаміла патрульная паліцыя Украіны на сваім профілі ў »Фэйсбуку«. – Кіроўцам аказаўся легендарны гулец кіеўскага «Дынама», а цяпер трэнер зборнай Беларусі – Аляксандр Хацкевіч. Ён ахвотна прадставіў дакументы, пагадзіўся з тым, што прыпаркаваўся ў неналежным месцы, і з пастановай паводле артыкулу 122. ч. 3 Кодэксу адміністратыўных парушэнняў, які прадугледжвае штраф 510 грыўняў (каля Br 383 тыс.). А яшчэ – пахваліў экіпаж патрульнай паліцыі за добрую працу. Належная рэакцыя прыстойнага чалавека!».

Глядзіце яшчэ >>> Максім Беразінскі: «Крумкачы» – клуб з ідэяй

#Фанатычытаюць: Футбольныя заўзятары змагаюцца з прапагандай з дапамогай кніжак

«Дэфіцыт нацыянальнай ідэі і мала афіцыйных сцягоў». Шуневіч і Румас пагаварылі пра футбол

Аляксандр Хацкевіч згуляў за кіеўскае «Дынама» ў 1996–2003 гадах 135 матчаў, забіўшы 26 галоў.

Са снежня 2014 года Хацкевіч з’яўляецца галоўным трэнерам футбольнай зборнай Беларусі.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў