Ва Украіне апублікавалі афіцыйныя вынікі другога тура выбараў прэзідэнта


Паводле канчатковых вынікаў Цэнтральнай выбарчай камісіі, шоўмен Уладзімір Зяленскі набраў 73,22 % галасоў – за яго прагаласавалі 13,5 мільёнаў украінцаў. Дзейны прэзідэнт Пётр Парашэнка атрымаў 24,45 % галасоў выбарнікаў – за яго прагаласавалі 4,5 мільёнаў чалавек.

«Такім чынам, паводле вынікаў паўторнага галасавання 21 красавіка 2019 на чарговых выбарах Прэзідэнта Украіны 31 сакавіка 2019 абраным прэзідэнтам Украіны з’яўляецца кандыдат на пасаду прэзідэнта Украіны Зяленскі Уладзімір Аляксандравіч, 1978 года нараджэння, мастацкі кіраўнік ТАА «Квартал 95», які пражывае ў Кіеве, беспартыйны, субʼект вылучэння – палітычная партыя «Слуга народа», – піша газета Вярхоўнай Рады «Голас України».

Інаўгурацыя новага прэзідэнта павінна адбыцца на працягу 30 дзён пасля афіцыйнага апублікавання вынікаў выбараў – не пазней за 3 чэрвеня. Дату павінна вызначыць Вярхоўная Рада.

21 красавіка 2019 года ва Украіне прайшоў другі тур выбараў прэзідэнта. Яўка выбарнікаў склала 61,37 %.

Hавiны
Зяленскі назваў мяжу адзіным, што з’яўляецца агульным для Расеі і Украіны
2019.05.02 17:15

СК belsat.eu

Стужка навінаў