Ва Украіне абвешчаная жалоба


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб абвяшчэнні 9 студзеня 2020 года днём жалобы ў сувязі з катастрофай пасажырскага самалёта авіякампаніі «Міжнародныя авіялініі Украіны» ў Тэгеране. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

Ва Украіне будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі, адмяняюцца забаўляльна-канцэртныя мерапрыемствы, уносяцца адпаведныя змены ў праграмы тэле- і радыёперадач.

Рашэнне было прынята пасля начной нарады, прысвечанай трагедыі ў Тэгеране. Паведамленне пра пачатак нарады было апублікавана прэс-службай прэзідэнта Украіны ў 03:29. Такі позні час для нарады тлумачыцца тым, што Зяленскі толькі што вярнуўся ва Украіну з Амана – паводле СМІ, ён прыляцеў у кіеўскі аэрапорт «Жуляны» толькі ў 02:37.

Начная нарада ў Зяленскага. Фота – president.gov.ua

Зяленскі заслухаў справаздачу аператыўнага штаба пра бягучую сітуацыю вакол катастрофы самалёта. Паведамляецца, што на дадзены момант адпрацоўваецца некалькі версіяў прычын падзення самалёта, праводзіцца праца са сваякамі загінулых і адбываецца збор ДНК для ідэнтыфікацыі. Прэзідэнт Украіны заклікаў не маніпуляваць інфармацыяй, пакуль спецыялісты не даследуюць абставіны трагедыі.

У прэс-служба таксама адзначылі, што самалёт з 45 украінскімі спецыялістамі для расследавання трагедыі, ідэнтыфікацыі і рэпатрыяцыі целаў ужо прызямліўся ў Іране.

Аб’ектыў
Праз авіякатастрофу ў Іране, самалёты «Белавія» часова будуць аблятаць Іран і Ірак
2020.01.08 22:26

Нагадаем, на борце самалёта рэйса PS 752 авіякампаніі «Міжнародныя авіялініі Украіны», які ўпаў каля аэрапорту Тэгерану, знаходзілася 11 грамадзянаў Украіны (2 пасажыры і 9 чальцоў экіпажа), 63 – Канады, 82 – Ірана, 3 – Германіі, 10 – Швецыі, 4 – Афганістана, 3 – Вялікай Брытаніі.

Hавiны
Што трэба ведаць пра авіякампанію МАУ, самалёт якой разбіўся ў Тэгеране
2020.01.08 12:51

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў