Ва Украіне абіраюць новую Вярхоўную Раду. У лідарах – партыя Зяленскага






У нядзелю, 21 ліпеня, у 08:00 ва Украіне пачалося галасаванне на датэрміновых выбарах дэпутатаў Вярхоўнай Рады. Выбары праходзяць па змяшанай паралельнай прапарцыйна-мажарытарнай сістэме.

На ўчастках выбарцы атрымаюць па два бюлетэні для галасавання за партыю ў агульнадзяржаўнай акрузе і за кандыдата ў аднамандатных выбарчых акругах.

Інтерв’ю
«Слуга народа» Зяленскага. З кім створыць кааліцыю пасля выбараў?
2019.06.03 09:50

У шматмандатнай акрузе ў выбарах удзельнічае 22 партыі, а ў мажарытарных – больш за 3 тыс. кандыдатаў як ад палітычных сіл, так і ў парадку самавылучэння.

225 дэпутатаў будуць абраныя ад партый, якія перасягнулі выбарчы бар’ер у 5 %, а 119 – у акругах сярод тых, хто атрымаў больш за ўсё галасоў у кожнай з іх.

Меркаванні
Зяленскі’2019 – гэта Лукашэнка’1994, толькі з Тўітэрам і шаўрмой
2019.07.19 09:20

Паводле апошніх даследаванняў цэнтру Разумкова, у агульнадзяржаўнай акрузе ў склад Вярхоўнай Рады могуць прайсці пяць партыяў: партыя дзейнага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага «Слуга народу» (можа набраць 44,4 % выбарцаў), прарасейская «Апазіцыйныя платформа – за Жыццё» (13,3 %), партыя «Бацькаўшчына» былога прэм’ера Юліі Цімашэнка (8,5 %), «Еўрапейская салідарнасць» былога прэзідэнта Пятра Парашэнкі (7,5 %) і «Голас» музыкі Святаслава Вакарчука (6,8 %).

МГ belsat.eu

Стужка навінаў