Узровень даверу тэлебачанню ў Расеі абваліўся на 30 %


За 9 гадоў узровень даверу тэлебачанню ў Расеі знізіўся на 30 %. Пра гэта сведчаць звесткі апытання «Левада-цэнтра».

49 % (раней 79 %) рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў сцвярджаюць, што тэлебачанне з’яўляецца для іх галоўнай крыніцай інфармацыі, якой яны давяраюць. Сярод рэспандэнтаў старэйшых за 55 гадоў гэты паказнік значна большы – 89 %.

З 2009 года колькасць расейцаў, якія атрымліваюць інфармацыю праз інтэрнэт вырасла з 9 % да 37 %. Навінам у інтэрнэце давяраюць 24 % жыхароў Расеі (раней толькі 7 %). Аднак большасць расейцаў (73 %) усцяж атрымліваюць інфармацыю з тэлебачання. 9 гадоў таму тэлебачанне глядзелі 94 % жахароў Расеі.

Графіка: vedomosti.ru

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў